BE RU EN

Ва Украіне падаў у адстаўку губернатар Закарпацця Генадзь Маскаль

  • 23.04.2019, 11:34

Старшыня Закарпацкай АДА сыходзіць з уласнага жадання.

Ва Украіне Генадзь Маскаль падаў Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку заяву пра звальненне з пасады старшыні Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі з уласнага жадання.

Як піша censor.net, пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.

«У адпаведнасці з абзацам 2 артыкула 8 Закона Украіны "Аб мясцовых дзяржаўных адміністрацыях", кіраўнікі мясцовых дзяржаўных адміністрацый прызначаюцца на пасаду Прэзідэнтам Украіны паводле прадстаўлення Кабінета Міністраў Украіны на тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта Украіны, – гаворыцца ў заяве. – Згодна з артыкулам 9 Закона паўнамоцтвы старшыняў мясцовых дзяржаўных адміністрацый спыняюцца Прэзідэнтам Украіны.

Згодна з пунктам 9 часткі 1-й артыкула 9 Закона i на падставе артыкула 38 Кодэкса законаў аб працы Украіны прашу спыніць маё знаходжанне ў адпачынку і вызваліць мяне ад пасады старшыні Закарпацкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі з уласнага жадання».

Апошнія навіны