BE RU EN

Судзяць лідарку Звязу палякаў Беларусі Анжаліку Борыс

  • 23.04.2019, 10:58

Зала перапоўненая.

Блізу ста чалавек прыйшлі падтрымаць у судзе старшыню непрызнанага беларускімі ўладамі Звязу палякаў (СПБ) Анжаліку Борыс. Адміністрацыйную справу разглядае суд Ленінскага раёна Гародні, паведамляе «Радыё Свабода».

Сярод прысутных журналіст Анджэй Пачобут, экс-старшыня СПБ Тадэвуш Гавін. Усе прысутныя не змясціліся ў зале.

АНЖАЛІКА БОРЫС У СУДЗЕ
ФОТА: «Радыё Свабода»
Фота: Iness Todryk-Pisalnik
АНЖАЛІКА БОРЫС У СУДЗЕ
ФОТА: «Радыё Свабода»
Фота: spring96.org
Фота: spring96.org
Фота: spring96.org

Анжаліку Борыс судзяць за арганізацыю традыцыйнага кірмашу «Казюкі» ў Гародні ва ўнутраным дворыку побач з польскім консульствам 3 сакавіка. Паводле словаў пракурора, яна «парушыла парадак арганізацыі масавых мерапрыемстваў» (ч. 2 арт. 22:34 КаАП Беларусі).

Анжаліка Борыс не прызнала сваёй віны, бо праводзіла кірмаш паводле статуту СПБ. Сёлета СПБ і Генеральнае консульства Польшчы ў Гародні ладзілі «Казюкі» дваццаты раз. Раней улады не мелі да яго прэтэнзій.

Апошнія навіны