BE RU EN

Трамп: Мне немагчыма аб'явіць імпічмент

  • 22.04.2019, 21:55

Прэзідэнт ЗША заявіў, што не бачыць падстаў для запуску працэдуры імпічменту супраць яго.

Пра гэта кіраўнік Белага дома напісаў у Twitter.

«Толькі сур'ёзныя злачынствы і парушэнні могуць прывесці да імпічменту. Я злачынстваў не здзяйсняў (не было змовы, не было перашкодаў правасуддзя), таму немагчыма аб'явіць мне імпічмент», - мяркуе Трамп.

Са слоў Трампа, «гэта дэмакраты ўчынялі злачынствы, а не ваш прэзідэнт-рэспубліканец!».

Раней Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала адрэдактаваную версію 400-старонкавага дакладу спецпракурора Роберта Мюлера пра расейскае ўмяшанне ў выбары прэзідэнта 2016 года.

Нагадаем, што спецпракурор Роберт Мюлер не знайшоў довадаў змовы паміж выбарчым штабам Дональда Трампа і расейцамі.

Мюлер разгледзеў 10 эпізодаў, звязаных з Трампам і магчымымі перашкодамі расследавання. Уільям Бар заявіў, што Мюлер не вынес «пракурорскай пастановы» па гэтай частцы справы. У Мінюсце ЗША прыйшлі да высновы, што довадаў недастаткова для выстаўлення абвінавачвання прэзідэнту.

Апошнія навіны