BE RU EN

Землятрус на Філіпінах: ваду выплюхнуў з басейна хмарачоса на вуліцу

  • 22.04.2019, 20:57

Відавочцы знялі тое, што адбылося на відэа.

У сталіцы Філіпін Маніле праз землятрус выплюхнулася вада з басейна, размешчанага на даху аднаго з хмарачосаў. Тое, што адбылося было заснятае відавочцамі, відэаролік разышоўся па сеціве, паведамляе lenta.ru.

На відэа з розных ракурсаў відаць, як вялікія масы вады абрынаюцца з вышыні некалькіх дзясяткаў паверхаў.

Землятрус магнітудай 6,3 балы адбыўся на Філіпінах у панядзелак, 22 красавіка, каля пяці гадзін вечара паводле мясцовага часу. Падземныя штуршкі былі зафіксаваныя недалёка ад сталіцы Філіпін, Манілы. Паводле звестак сейсмолагаў, ачаг землятрусу знаходзіўся на глыбіні 40,2 кіламетра.

Апошнія навіны