BE RU EN

Каламойскі распавёў, калі вернецца ва Украіну

  • 22.04.2019, 20:24

Украінскі алігарх чакае афіцыйных вынікаў выбараў.

Украінскі алігарх Ігар Каламойскі заявіў, што вернецца ва Украіну пасля апублікавання афіцыйных вынікаў выбараў прэзідэнта Украіны, на якіх перамагае Уладзімір Зяленскі.

«Так, я вярнуся ў краіну абавязкова, але не раней за афіцыйнае апублікаванне вынікаў прэзідэнцкіх выбараў», - сказаў ён у каментары LB.ua.

Каламойскі ў 2018 годзе пераехаў з Жэневы ў Ізраіль. Раней ён заяўляў, што мае намер вярнуцца ва Украіну ў выпадку, калі прэзідэнтам стане Уладзімір Зяленскі.

Зяленскі ў сваю чаргу абяцаў, што пасля перамогі мае намер выйсці з «тэлевізійнага партнёрства» з Каламойскім.

Апошнія навіны