BE RU EN

Пяскоў пракаментаваў пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь

  • 22.04.2019, 16:29

Расейская «Транснафта» прызнае факт пастаўкі няякаснай нафты.

Пуцін і Лукашэнка не вядуць перамовы праз транспартаванне нібыта няякаснай расейскай нафты праз Беларусь, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Пяскова.

«Менавіта па гэтай тэме цяпер перамоў на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў няма», - заявіў Пяскоў у каментары паведамленне пра пагаршэнне якасці паліва ў нафтаправодзе.

19 красавіка ў «Белнафтахіме» паведамілі, што якасць расейскай экспартнай сумесі Urals, якая паступае транзітам на адрэзак магістральнага нафтаправода «Гомельтранснафта «Дружба», сапсавалася. Адзначалася, што ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў у паліве перавысіла ў дзясяткі разоў гранічныя значэнні паводле стандарту, праз што выйшла са строю дарагое абсталяванне на Мазырскім НПЗ.

Расейская «Транснафта» пісьмова прызнала факт пастаўкі няякаснай нафты ў Беларусь. Цяпер час бакі абмяркоўваюць тэхнічныя і кампенсацыйныя пытанні.

Апошнія навіны