BE RU EN

Reuters: На Шры-Ланцы адбыўся новы выбух

  • 22.04.2019, 15:32

Выбух адбыўся падчас спробы сілавікоў абясшкодзіць бомбу.

На фоне серыі тэрактаў на Шры-Ланцы, у выніку якіх загінулі блізу 300 чалавек, у панядзелак, 22 красавіка, прагрымеў яшчэ адзін выбух, паведамляе са спасылкай на відавочцаў агенцтва Reuters, піша «Новое время».

Як паведамляецца, інцыдэнт адбыўся падчас спробы сілавікоў абясшкодзіць бомбу, якая была ўсталяваная ў мікрааўтобусе.

Пры гэтым адзначаецца, што аўтамабіль быў прыпаркаваны каля царквы, дзе напярэдадні ў выніку тэракту загінулі некалькі дзясяткаў чалавек.

У той жа час інфармацыі аб пацярпелых падчас новага выбуху на гэты час няма.

Апошнія навіны