BE RU EN

The Washington Post: ЗША маюць намер устанавіць поўную забарону на імпарт нафты з Ірана

  • 22.04.2019, 11:18

Адміністрацыя Трампа хоча спыніць дзеянне выключэнняў з рэжыму санкцый.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША 22 красавіка мае намер заявіць, што ўсе краіны павінны будуць цалкам спыніць імпарт іранскай нафты, альбо яны падпадуць пад санкцыі з боку Злучаных Штатаў. Пра гэта паведамляе выданне The Washington Post са спасылкай на дзве крыніцы ў амерыканскай замежнапалітычнай установе, паведамляе "Гордан".

З такой заявай павінен выступіць дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа. Са слоў суразмоўцы выдання, менавіта з Пампэа пачалася палітыка "нулявога імпарту з Ірана", якую ён праводзіў у каардынацыі з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Мэта гэтай палітыкі ў тым, каб "падвысіць плату зламыснай дзейнасці" Ірана і больш актыўна процідзейнічаць шырокаму колу пагроз міру і бяспецы, адзначыў суразмоўца выдання.

Апошнія навіны