BE RU EN

Дэманстранты ў Судане заявілі аб непрыманні Часовай вайсковай рады

  • 22.04.2019, 10:06

Лідары пратэстаў мерацца пашыраць кампанію за перадачу ўлады цывільным асобам.

Лідары пратэстных выступаў у Судане ў нядзелю абяцалі актывізаваць дэманстрацыі супраць вайсковых кіраўнікоў краіны ў рамках пашыранай кампаніі за перадачу ўлады цывільным асобам, паведамляе «Голас Амерыкі».

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мітынгу у міністэрства абароны ў цэнтры Хартума, адзін з лідараў пратэстнага руху заявіў, што дэманстранты больш не прызнаюць Часовую вайсковую раду, якая ўзяла на сябе ўладныя паўнамоцтвы пасля зрынання дыктатара Амара аль-Башыра некалькі дзён таму.

Апошнія навіны