BE RU EN

Міхаіл Саакашвілі купіў квіток ва Украіну

  • 22.04.2019, 9:16

Ён просіць зняць «незаконную забарону» на ўезд.

Былы прэзідэнт Грузіі і былы губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі ўночы панядзелка, 22 красавіка, заявіў, што звярнуўся да кіраўнікоў Службы бяспекі Украіны, МУС і Дзяржаўнай памежнай службы з просьбай зняць "незаконную забарону" на ўезд ва Украіну, піша dw.com.

"У мяне ёсць квіток, - заявіў ён у жывым эфіры тэлеканала "Наш. Максі-ТБ". - Я вельмі хачу быць у Кіеве. Я вельмі хачу быць часткай вялікага пераўтварэння як звычайны грамадзянін Украіны і як звычайны заўзятар Украіны".

Перамогу Зяленскага Саакашвілі назваў "электаральнай рэвалюцыяй" і гістарычным прарывам. "Людзі галасавалі не проста супраць Пятра Парашэнкі, яны галасавалі супраць усіх старых палітыкаў. Яны прагаласавалі супраць карупцыйнай сістэмы, хлусні і прыніжэння", - заявіў ён.

У лютым 2018 года Дзяржаўная памежная служба Украіны забараніла Міхаілу Саакашвілі ўязджаць ва Украіну цягам трох гадоў, да 13 лютага 2021 года. У ліпені 2017 года прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам пазбавіў Міхаіла Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства, калі той знаходзіўся ў ЗША. Пазней Саакашвілі атрымаў дазвол на жыхарства ў Нідэрландах, бо жанаты з грамадзянкай гэтага каралеўства. Пазбаўленне грамадзянства і забарону на ўезд ён уважае за незаконнае.

Апошнія навіны