BE RU EN

У Беларусі будуць судзіць кіраўніцу Саюза палякаў

  • 22.04.2019, 9:09

Анжаліку Борыс будуць судзіць за «несанкцыянаванае» свята «Казюкі».

Суд Ленінскага раёна Гародні 23 красавіка пачне разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.

З інфармацыі "Гарадзенскай Вясны", на старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюза палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол аб нібыта адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт 23.34 КоАП, а менавіта за "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку гэтага года традыцыйнага свята "Казюкі".

Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс пакуль не вядома.

Суд прызначаны на 10 гадзін раніцы.

Апошнія навіны