BE RU EN

Новы прэзідэнт Украіны - Уладзімір Зяленскі

  • 22.04.2019, 7:40

За яго прагаласавала больш за 70 адсоткаў выбарцаў.

На 17:48 22 красавіка Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 99.77% электронных пратаколаў.

Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Са звестак ЦВК, пасля апрацоўкі 99.77% электронных пратаколаў Уладзімір Зяленскі набірае 73,22% галасоў (13 504 172), Пятро Парашэнка – 24,46% галасоў (4 511 609).

2.31% бюлетэняў прызнаны несапраўднымі.

21 красавіка ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндавалі вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка. Паводле звестак "Нацыянальнага экзіт-пола 2019", які правялі Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, Фонд "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва і Цэнтр Разумкова, за Зяленскага прагаласавалі 73% рэспандэнтаў, за Парашэнку - 25,5%.

Парашэнка пасля абвяшчэння папярэдніх звестак "Нацыянальнага экзіт-пола" сказаў, што ў наступным месяцы пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы, але не сыдзе з палітыкі. Зяленскі паведаміў, што Парашэнка павіншаваў яго з перамогай.

Зяленскага таксама павіншавалі прэзідэнт ЗША >nДональд Трамп, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, генеральны сакратар NATO Енс Столтэнб'рг, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, кіраўнік Еўрапейскай Рады Дональд Туск, еўракамісар Ёханэс Хан і міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант.

Апошнія навіны