BE RU EN

«Як грамадзянін Украіны магу сказаць краінам былога СССР - паглядзіце на нас - усё магчымае»

  • 21.04.2019, 20:30

Кандыдат у прэзідэнты Украіны пракаментаваў вынік Нацыянальнага экзіт-полу.

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў вынік Нацыянальнага экзіт-полу, паводле якіх, ён атрымлівае перамогу на выбарах, паведамляе «Новое время».

«Я абяцаю, што ніколі не падвяду вас усіх, а як грамадзянін Украіны магу сказаць краінам былога СССР - паглядзіце на нас - усё магчымае», - сказаў Зяленскі.

Згодна з Нацыянальным экзіт-полам, Зяленскі перамагае на выбарах прэзідэнта з максімальнай падтрымкай у гісторыі незалежнай Украіны - 73,2%, у Пятра Парашэнкі - 25,3%.

Апошнія навіны