BE RU EN

У Саратаве настаўнікі выйшлі на пратэст

  • 21.04.2019, 20:14

Настаўнікі пратэстуюць супраць прымусовага ўдзелу ў першамайскай дэманстрацыі і шэсці «Несмяротнага палка».

У Саратаве настаўнікі пратэстуюць супраць прымусовага ўдзелу ў першамайскай дэманстрацыі і шэсці «Несмяротнага палка» 9 траўня.

Пра гэта паведамляе «Эхо Москвы» са спасылкай на рэгіянальнае выданне «Наша версия».

Зварот да кіраўніка рэгіёну Валерыя Радаева быў апублікаваны на сайце «Твары губерні». Педагогі скардзяцца, што іх заробак - 17 тысяч рублёў, яны працуюць кожны дзень акрамя нядзелі. Дзіцячыя садкі ў святочныя дні не працуюць, з кім пакідаць дзяцей, - незразумела.

«Калі шчыра, надакучылі ўжо ўсе вашы добраахвотна-прымусовыя суботнікі і дэманстрацыі», - адзначаецца ў звароце.

Апошнія навіны