BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да +19 градусаў

  • 21.04.2019, 19:21

Найбліжэйшымі днямі, 22 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Уначы месцамі на паўднёвым захадзе краіны магчымы кароткачасовыя дажджы. Таксама ўначы і раніцай сіноптыкі прагназуюць слабы туман у асобных раёнах.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні сярэдні, удзень на захадзе парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў са знакам плюс, а месцамі прагназуюцца замаразкі да -2. Удзень будзе цёпла - 14-19 вышэй за нуль, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны