BE RU EN

У «Транснафце» пракаментавалі абмежаванне экспарту нафтапрадуктаў Менскам

  • 21.04.2019, 15:25

Транзіт нафты і нафтапрадуктаў з Расеі праз Беларусь не спыняўся.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік кампаніі «Транснафта» Ігар Дзёмін, паведамляе ТАСС.

Як адзначаецца, усе прэтэнзіі будуць урэгуляваны ў рамках дамовы.

«Транзіт не спыняўся, у дамове прапісаная методыка, па якой могуць быць урэгуляваныя ўсе рознагалоссі», - сказаў Дзёмін.

Раней паведамлялася, што «Белнафтахім» наважыў часова абмежаваць экспарт беларускіх нафтапрадуктаў праз сітуацыю з якасцю нафты, якая паступае з Расеі.

Апошнія навіны