BE RU EN

Менск абмежаваў экспарт нафтапрадуктаў праз якасць нафты з Расеі

  • 21.04.2019, 14:36

Паведамляецца, што мера часовая.

Менск прыняў пастанову часова абмежаваць пастаўкі нафтапрадуктаў праз пагаршэнне якасці нафты, якая паступае з Расеі.

Беларусь часова абмяжуе пастаўкі нафтапрадуктаў на экспарт праз якасць расейскай нафты. Такую заяву зрабіў намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў пасля пасяджэння аператыўнага штаба кантролю за пастаўкамі нафты, паведамляе БелТА.

Неабходнасць абмежавання экспарту расейскай нафты прадстаўнік «Белнафтахіма» патлумачыў «наяўнымі рызыкамі ў перапрацоўцы сыравіны з пагаршэннем якасці» і правядзеннем пасяўной кампаніі ў Беларусі.

Ён падкрэсліў, што абмежаванне носіць часовы характар. «Па меры выпраўлення сітуацыі абавязанні ў пастаўках нашым замежным контрагентам будуць выкананыя», - сказаў Сізаў.

У сваю чаргу намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка ўказаў са спасылкай на звесткі расейскага боку, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем і павінна паляпшацца кожны дзень.

Апошнія навіны