BE RU EN

Амбасада Беларусі ў Індыі высвятляе прысутнасць беларусаў у Шры-Ланцы

  • 21.04.2019, 12:53

Беларусаў заклікаюць выяўляць павышаную асцярожнасць.

Амбасада Беларусі ў Індыі высвятляе прысутнасць беларускіх грамадзянаў у месцах тэракту на Шры-Ланцы. Пра гэта паведаміў кіраўнік управы інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Анатоль Глаз.

Пасажыраў, якія ляцяць на Шры-Ланку сёння, просяць прыбыць у аэрапорт за чатыры гадзіны ў сувязі з узмацненнем захадаў бяспекі.

– Амбасада Беларусі ў Індыі заклікае грамадзянаў Беларусі выяўляць павышаную асцярожнасць і не пакідаць месца сталага пражывання на Шры-Ланцы, – адзначыў афіцыйны прадстаўнік беларускай вонкавапалітычнай установы.

Апошнія навіны