BE RU EN

Беларускія тэнісісткі саступілі ў Аўстраліі ў барацьбе за фінал Кубка Федэрацыі

  • 21.04.2019, 11:46

Беларускі дуэт у складзе Вікторыі Азаранкі і Арыны Сабаленкі саступіў Эшлі Барці і Саманце Стосур.

Гульня ў парным паядынку паўфінальнага матчу Кубка Федэрацыі адбылася ў Брысбене. Лік у партыях – 5:7, 6:3, 2:6.

У першы гульнявы дзень, 20 красавіка, каманды абмяняліся перамогамі ў адзіночных паядынках: Арына Сабаленка (10 WTA) адолела Саманту Стосур (77 WTA), а Вікторыя Азаранка (61 WTA) апынулася слабейшай за Эшлі Барці (9 WTA). У другі дзень, 21 красавіка, Барці буйна перамагла Сабаленку, а Азаранка разграміла Стосур.

Пры ліку 2:2 у матчы Азаранка і Сабаленка выйшлі на парную сустрэчу, але не змаглі давесці справу да перамогі.

Адзначым, што ў выпадку поспеху беларускіх дзяўчатаў фінал Кубка Федэрацыі 2019 года адбыўся б у Менску 9–10 лістапада.

Апошнія навіны