BE RU EN

Павел Севярынец: Хрыстос уваскрос - і Беларусь уваскрэсьне!

  • 21.04.2019, 11:24

Лідэр БХД Павел Севярынец павіншаваў беларускіх католікаў і пратэстантаў з Вялікаднем, а праваслаўных - з Вербнай нядзеляй.

- Братоў і сёстраў каталікоў і пратэстантаў віншуем са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня, праваслаўных - зь Вербнай нядзеляй!

Ісус Хрыстос узяў наш грэх на крыж, памёр і уваскрос.

Тыя, хто творыць зло, не выносяць крыжа і баяцца яго, бо крыж сьведчыць пра іх вечную паразу.

А для вернікаў і людзей добрай волі крыж - не толькі знак пакутаў, але і сімвал найвялікшай перамогі ў гісторыі чалавецтва.

Хрыстос уваскрос - і Беларусь уваскрэсьне!

Апошнія навіны