BE RU EN

Шры-Ланка: Колькасць ахвяраў вырасла да 160, сярод іх замежнікі

  • 21.04.2019, 10:32

Колькасць ахвяраў выбухаў на Шры-Ланцы вырасла.

У выніку шасці выбухаў у гатэлях і каталіцкіх цэрквах на Шры-Ланцы загінулі 160 чалавек. Пра гэта без указання крыніцаў інфармацыі паведамляе мясцовы партал News First. Паводле ягоных звестак, пры выбухах у Каломба (там выбуховыя прылады спрацавалі ў трох гатэлях і адной царкве), загінулі 40 чалавек, яшчэ 295 атрымалі раненні. Такія звесткі, адзначае партал, прыводзіць дырэктар нацыянальнага шпіталя горада.

У Катувапіт’е ў Катане, дзе, паводле інфармацыі мясцовай паліцыі, выбух адбыўся ў царкве, загінулі 93 чалавекі, паказвае News First. У царкве ў Батыкалоа, паводле ягоных звестак, – яшчэ 27 ахвяраў.

Таксама са спасылкай на паліцыю паведамляецца, што сярод загінулых сама менш 9 замежнікаў.

У нядзелю раніцай у цэрквах і гатэлях Шры-Ланкі адбылося прынамсі 6 выбухаў.

Апошнія навіны