BE RU EN

Шэсць чальцоў партыі экс-кіраўніка Перу загінулі ў ДТЗ па дарозе на ягонае пахаванне

  • 20.04.2019, 21:58

Пацярпелі больш за 20 чалавек.

Прынамсі шэсць чалавек загінулі і больш за 20 пацярпелі ў выніку аварыі ў Перу, усе яны былі сябрамі партыі, памерлага экс-прэзідэнта Перу Алана Гарсіі, і ехалі на яго пахаванне, паведамляе партал El Comercio са спасылкай на палкоўніка нацыянальнай паліцыі Хорхе Касціла, паведамляе РІА «Новости».

Трагедыя адбылася а 4.00 раніцы ў пятніцу ў раёне Лімы. Аўтобус, які перавозіў дэлегацыю Амерыканскага народна-рэвалюцыйнага альянсу (APRA), на мосце сутыкнуўся з агароджай, у выніку чаго пяць чалавек вылецелі з салона і ўпалі з моста.

«Адзін чалавек памёр у лякарні Уачо. Шэсць загінулых, дзве жанчыны і чатыры мужчыны. У лякарні знаходзяцца 23 пацярпелыя, сярод іх чалавек, які памёр у шпіталі», - падае выданне словы палкоўніка.

Усяго аўтобус перавозіў 54 пасажыры.

Гарсія (прэзідэнт у 1985-1990 і ў 2006-2011 гадах) памёр 17 красавіка, скончыўшы жыццё самагубствам. Экс-прэзідэнта спрабавалі затрымаць у яго доме ў прэстыжным раёне Лімы Мірафлорэс паводле справе аб карупцыі. Міністр унутраных спраў Перу Карлас Моран паведаміў журналістам, што раніцай у сераду паліцыя прыйшла ў дом да экс-прэзідэнта, ён папрасіў даць яму час на званок адвакату і падаўся ў пакой. Паліцыя ўвайшла за ім і выявіла Гарсія з раненнем галавы, пасля чаго ён быў дастаўлены ў шпіталь.

Медыкі паведамілі, што ён атрымаў скразную рану галавы. Гарсія перанёс тры прыпыненні сэрца. Як паведамляе партал Utero, ягоная сям'я ўшанаванні загінуламу як былому кіраўніку дзяржавы праводзіць не будзе.

Апошнія навіны