Курт Волкер: Вашынгтон далей будзе падтрымліваць Украіну
- 20.04.2019, 19:05
Спецпрадстаўнік ЗША ў справах Украіны выказаўся перад заўтрашнім выбарамі.
Спецыяльны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента Злучаных Штатаў Амерыкі ў справах Украіны Курт Волкер заявіў, што Вашынгтон будзе далей падтрымліваць Украіну.
Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter, паведамляе «Униан».
"Напярэдадні нядзельных выбараў я хацеў паўтарыць, што ЗША тут на доўга, і мы тут для таго, каб падтрымаць мірную, моцную, дэмакратычную, квітнеючую, бяспечную Украіну, якая бачыць, што яе межы і тэрыторыі, уключаючы Крым, цалкам адноўленыя", - напісаў Волкер.