BE RU EN

Затрыманы начальнік гомельскай дзяржаўнай інспекцыі каранціну раслін

  • 20.04.2019, 18:26

38-гадовага кіраўніка падазраюць у хабарніцтве.

Начальніка гомельскай дзяржаўнай інспекцыі каранціну раслін затрымалі на месцы злачынства пасля атрымання хабару ў службовым кабінеце, паведамляе «Салідарнасць» са спасылкай на МУС.

Паводле праваахоўнікаў, 38-гадовы кіраўнік неаднаразова атрымліваў хабар за выпіску фітасанітарных сэртыфікатаў і актаў каранціннага кантролю (нагляду) на экспартаваную сельгаспрадукцыю. Сума ўзнагароды варгалася ад 15 рублёў да $ 100.

У дачыненні да кіраўніка распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.430 КК (атрыманне хабару), ён знаходзіцца пад вартай.

Апошнія навіны