BE RU EN

Такая форма дэбатаў уласцівая ўкраінскай ментальнасці

  • ГАННА МАЛЯР
  • 20.04.2019, 14:46

Украінцы нарэшце становяцца сабой.

Не пра кандыдатаў, а пра ўкраінскі феномен.

Я мяркую, што такая форма дэбатаў – ужывую перад вялікай колькасцю людзей – уласцівая ўкраінскай ментальнасці з'ява. Мы нарэшце становімся сабой.

Падчас дэбатаў чамусьці ўяўляла сабе часы казацтва. Так, яны таксама не вылучаліся манернасцю і арыстакратызмам, таму што ўкраінскі тэмперамент такіх рамак не вытрымлівае. Але там быў дух свабоды і барацьбы.

Не мае значэння, хто перамог ці пераможа. Вы можаце сабе такое ўявіць яшчэ гадоў 10 таму? Грамадства змяняецца – і гэта галоўнае.

Для тых, хто чакаў высокаінтэлектуальную дыскусію, скажу так: я шчыра рада, што вы ў маім асяродку, але вас блізу 2%. Тэлебачанне і кандыдаты не могуць пад вас фармаваць тэлевізійны прадукт.

Ганна Маляр, «Фэйсбук»

Апошнія навіны