BE RU EN

Павал Севярынец: Закранутыя сур'ёзныя рэчы, гэтую ўладу нічога добрага не чакае

  • 20.04.2019, 14:39

Дыктатар у Курапатах абвесціў вайну беларускаму народу і Богу.

Сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца 20 красавіка вызвалілі з ізалятара часовага ўтрымання пасля 15 сутак арышту, які ён адбываў за спробу спыніць крыжалом у Курапатах.

Палітык адзначыў, што сваімі дзеяннямі ў зносе крыжоў кіраўнік Беларусі Лукашэнка абвесціў вайну беларускаму народу, народнай памяці і Богу, паведамляе «Белсат».

«А гэта сур'ёзная рэч. Я мяркую, што нічога добрага яго на гэтым шляху не чакае», – заявіў ён.

ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Паўла Севярынца затрымалі 5 красавіка, але судзілі толькі праз тры дні. Яго асудзілі на 15 сутак арышту: за дробнае хуліганства (5 сутак) і непадпарадкаванне міліцыі (10 сутак). У рапарце сведка, міліцыянер Удодаў, напісаў, што Севярынец «упіраўся нагамі ў зямлю».

ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ ПАСЛЯ ВЫЗВАЛЕННЯ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

18 красавіка над палітыкам адбыўся чарговы суд – гэтым разам 4 красавіка. Яго, а таксама іншых абаронцаў Курапатаў, асудзілі ў суме на Br 6018, або амаль на $3000.

Нагадаем, 4 красавіка ўлады знеслі крыжы па перыметры Курапатаў – месца расстрэлу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Было знесена і вывезена блізу 100 крыжоў.

12 красавіка ўлады знішчылі яшчэ 50 крыжоў у Курапатах.

Апошнія навіны