BE RU EN

«У Лукашэнкі складаныя стасункі са сваім прэм'ерам»

  • 20.04.2019, 11:46

Падчас штогадовага паслання дыктатар згадаў Румаса ў дзіўным кантэксце.

Журналіст Уладзімір Глод пракаментаваў на «Радыё Свабода» стасункі кіраўніка і прэм'ер-міністра.

- Мне здаецца, што цяпер у Лукашэнкі даволі складаныя дачыненні са сваім прэм'ерам. Учора прозвішча Румаса прагучала ў кантэксце таго, што трэба ў сем'ях мець столькі дзяцей, колькі ў кіраўніка ўрада.

Прэм'ер фактычна знікае з афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі.

Вернемся да сітуацыі са звальненнем віцэ-прэм'ера Русага і міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Зайца, а затым іх новых прызначэнняў. З кім вырашаў гэтае пытанне Лукашэнкі?

З Качанавай - кіраўніцай яго адміністрацыі. Але працаваць з тым жа Зайцам давядзецца Румасу. Пра яго пазіцыю ў гэтых адстаўках і прызначэннях ні слоўца.

Далей, наведвае Лукашэнка Парк высокіх тэхналогій. Разам з ім першы намеснік Румаса - Турчын. Пра тое, што ўрад не тым займаецца (нешта збіраецца рэфармаваць) Лукашэнка зноў жа сказаў не старшыні ўрада, а яго першаму намесніку.

Або сітуацыя з наведваннем Беларусі аўстрыйскім канцлерам. Я асабіста быў на ўрачыстым канцэрце, які праводзіўся ў Палацы Рэспублікі з гэтай нагоды. Ад уладаў Беларусі выступаў Сяргей Румас. І пра што, перш за ўсё, казалі прысутныя пасля імпрэзы? Пра тое, якая цудоўная беларуская мова ў прэм'ера, які глыбокі змест яго выступу. І што беларускі прэм'ер не саступае прэм'ерам еўрапейскім.

Мне здаецца, што пэўная рэўнасць тут існуе. Лукашэнка прыглядае за кіраўніком урада. Таму Румас не робіцца публічнай фігурай яго ўзроўню.

Апошнія навіны