BE RU EN

У гэтай краіны ёсць усе шанцы

  • 20.04.2019, 10:59

Стала зразумела, што ва Украіны ўсё атрымаецца.

Пра гэта, каментуючы ўчарашнія дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, напісаў у «Фэйсбуку» расейскі журналіст і пісьменнік Аляксей Белякоў.

«Дэбаты задзірыстыя. То бок, не дэбаты, вядома, а батл. Эмоцыі, інтанацыі, жэсты. Але гэта, палітычнае жыццё і барацьба. Прэзідэнта краіны рэзка абрываюць, калі сканчаецца яго час. Прэзідэнта краіны вымушаюць стаць на калені. Не ведаю, што будзе далей з гэтай краінай, але ў іх ёсць усе шанцы, нягледзячы ні на што. Яны жывыя і хвацкія. Я вельмі спадзяюся, што атрымаецца. А бабуля ў мяне Патапенка, і гэтая краіна мне родная».

Апошнія навіны