BE RU EN

«Гары Потэра» выдадуць у перакладзе на беларускую мову

  • 2.04.2019, 19:34

За папулярныя кнігі для падлеткаў узялося выдавецтва «Янушкевіч».

Выдавец Андрэй Янушкевіч падрабязнасці пакуль не раскрывае. Кажа, што «з праваўладальнікамі дасягнутая пэўная дамоўленасць». Калі «Гары Потэр» паступіць у продаж, паведамяць на працягу найбліжэйшага месяца, паведамляе nn.by.

З якой кнігі пачнуць і колькі іх наогул будзе ў беларускім перакладзе, таксама невядома. Але, са слоў выдаўца, ён нацэльваецца на ўвесь камплект.

Апошнія навіны