BE RU EN

У вайсковай акадэміі Санкт-Пецярбурга адбыўся выбух

  • 2.04.2019, 14:22

На тэрыторыі навучальнай установы выбухнула міна.

У Вайскова-касмічнай акадэміі імя А. Ф. Мажайскага ў Санкт-Пецярбургу адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе выданне 78.ru са спасылкай на крыніцу ў экстранных службах, піша lenta.ru.

Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, на тэрыторыі акадэміі выбухнула міна. У выніку інцыдэнту пацярпелі чатыры чалавекі. Курсантаў і супрацоўнікаў эвакуавалі, на месцы працуюць прадстаўнікі ФСБ, Следчага камітэта і пракуратуры.

Апошнія навіны