BE RU EN

Беларусы зайздросцяць украінцам

  • Зміцер Бандарэнка
  • 19.04.2019, 21:16

Сённяшнія дэбаты ў Кіеве - гэта проста фантастыка.

Так пракаментаваў сайту Charter97.org дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты Украіны Уладзімірам Зяленскім і Пятром Парашэнкам беларускі апазіцыянер, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

- Сегодняшние дебаты в Киеве - это просто фантастика. Можна па-рознаму ставіцца да кандыдатаў у прэзідэнты Украіны, але беларусы на свае вочы ўбачылі, чым адрозніваюцца выбары ў свабоднай краіне ад выбараў пры калгаснай дыктатуры.

Асабліва прыкметны кантраст на фоне ранішняга маркотнага звароту беларускага Перасідэнта да псеўдапарламенту. Беларусы зайздросцяць украінцам. Брава, Украіна!

Толькі адна просьба да будучага прэзідэнта Зяленскага. Не запрашайце адыходзячага дыктатара на сваю інаўгурацыю. Не толькі здаравей будзеце, але і пачуеце «дзякуй» ад 99% беларусаў, - заявіў Зміцер Бандарэнка.

Апошнія навіны