BE RU EN

Парашэнка: Я прыму любы выбар украінскага народа

  • 19.04.2019, 20:25

Прэзідэнт Украіны, які балатуецца на другі тэрмін, заявіў, што «галоўнае - не страціць краіну».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які балатуецца на другі тэрмін, заявіў 19 красавіка падчас дэбатаў на НСК «Алімпійскі» ў Кіеве з шоўменам Уладзімірам Зяленскім, што прыме любы выбар украінцаў у другім туры 21 красавіка. Трансляцыю дэбатаў вёў тэлеканал «Прямий».

«Дарагі ўкраінскі народ! Я магу падкрэсліць, што я прыму любы выбар украінскага народа 21-га [красавіка]. І 22-га жыццё будзе працягвацца. І 22-га мы павінны аб'яднацца для таго, каб разам абараняць дзяржаву. Галоўнае - не страціць краіну», - сказаў ён.

31 сакавіка адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны. Паводле афіцыйных звестак ЦВК, за Зяленскага прагаласавала 30,24% выбарцаў, за Парашэнку - 15,95%. Яны праходзяць у другі тур выбараў, які адбудзецца 21 красавіка.

Апошнія навіны