BE RU EN

Аліна Змушко пабіла рэкорд Беларусі 27-гадовай даўніны на стометроўцы брасам

  • 19.04.2019, 19:50

На першынстве краіны ў Берасці яна пераадолела дыстанцыю за 1.07,94 секунды.

Аліна Змушко стала чэмпіёнкай Беларусі па плаванні на дыстанцыі 100 м брасам. На першынстве краіны ў Брэсце яна пераадолела дыстанцыю за 1.07,94 секунды, пабіўшы такім чынам рэкорд краіны 27-гадовай даўніны, які належаў Алене Рудкоўскай, паведамляе pressball.by.

З тым рэкордам (1.08,00) Рудкоўская здабыла золата на Алімпіядзе-1992 у Барселоне.

Апошнія навіны