BE RU EN

Ілля Шымановіч устанавіў рэкорд Беларусі

  • 19.04.2019, 17:49

Беларускі плывец устанавіў рэкорд на дыстанцыі 50 метраў брасам.

У Берасці праходзіць чэмпіянат Беларусі ў плаванні (басейн 50 метраў). У заплыве на 50 метраў брасам Ілля Шымановіч устанавіў нацыянальны рэкорд - 26,57, піша «Прессбол».

Гэта пакуль другі вынік сусветнага сезона 2019 года (ў брытанца Адама Піці - 26,49).

Ранейшы рэкорд краіны належаў таксама Шымановічу - 26,86.

Апошнія навіны