BE RU EN

Лукашэнка не выключае будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС

  • 19.04.2019, 14:10

Дыктатар заявіў, што ён ужо абраў месца для будаўніцтва.

Аб гэтым дыктатар заявіў падчас так званага «паслання», паведамляе «Інтэрфакс».

«Калі гэты досвед у нас атрымаецца, з атамнай станцыяй...не выключана, што ў будучыні, ужо без цябе і без мяне, новаму грамадству нашаму давядзецца пабудаваць яшчэ адну атамную станцыю. Для гэтага месца ў нас ёсць, яно ўжо падабранае», - cказаў ён.

«Нам трэба сыходзіць ад залежнасці ад прыроднага газу, нафты і іншых вуглевадародаў і пераходзіць на электрычнасць... Я прыхільнік гэтага працэсу - нам трэба пераходзіць на электрычную энэргію», - адзначыў дыктатар.

Са слоў дыктатара, ён абраў ужо месца для будаўніцтва другой АЭС з двух магчымых. «Я з двух месцаў выбіраў. На ўсходзе ёсць такое месца», - сказаў А.Лукашэнка.

Апошнія навіны