BE RU EN

Расея парэжа на металалом яшчэ чатыры стратэгічныя субмарыны

  • 19.04.2019, 13:55

На метал парэжуць таксама два цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры.

Расея прадаўжае ўтылізацыю флоту атамных субмарын, будаўніцтва якіх паўстагоддзя назад дазволіла СССР дасягнуць ядзернага парытэту з ЗША.

Як паведаміла «Известиям» крыніца ў Галоўным камітэце ВМФ, яшчэ чатыры субмарыны прызнаныя непрыдатнымі да мадэрнізацыі і будуць парэзаныя на металалом ў найбліжэйшыя тры гады, піша finanz.ru.

Гэта тры стратэгічныя падлодкі праекта 667БДР «Кальмар», якія нясуць па 16 міжкантынентальных вадкасных ракет Р-29Р - К-221 «Петрапаўлаўск-Камчацкі», К-433 «Святы Георгій Пераможца», К-232 «Падольск».

Утылізацыі падлягае таксама субмарына праекта «Шчупак» Б-414 «Данііл Маскоўскі» - асноўная шматцэлевая падлодка ВМФ у 1980-1990-х гадах, празваная ў NATO «Чорны прынц».

На метал парэжуць таксама два цяжкія атамныя ракетныя крэйсеры 1144 «Арлан» - спушчаны на ваду ў 1980х «Адмірал Ушакоў» і закансерваваны яшчэ ў 1990-х «Адмірал Лазараў».

Яны падзеляць лёс дзвюх самых вялікіх у свеце стратэгічных атамных падлодак класа «Акула» (праект 941, паводле класіфікацыі NATO «Тайфун») «Северсталь» і «Архангельск», якія вызначылі ўтылізаваць у студзені 2018 года праз нерэнтабельнасць іх эксплуатацыі.

Утылізаваныя субмарыны плануецца замяніць на атамныя падводныя лодкі стратэгічнага прызначэння праекта «Барэй». Цяпер у складзе флоту тры такія караблі, яшчэ чатыры будуюцца.

17 красавіка кіраўнік Цэнтральнага канструктарскага бюро марской тэхнікі «Рубін» Ігар Вільніт абвясціў, што новыя субмарыны «Барэй-А» закладвацца больш не будуць, бо памяняўся характар выклікаў і задач, якія яны павінны выкрнваць.

Апошнія навіны