BE RU EN

National Interest: У вайне з Расеяй перамогуць пяхотнікі ЗША

  • 19.04.2019, 11:09

Пяхотнік нясе ільвіную дзель бітвы ад антычных часоў да сучаснасці.

У 2018 годзе Нацыянальная абаронная стратэгія ЗША вызначыла, што самая вялікая пагроза для амерыканскай нацыянальнай бяспецы зыходзіць ад Расеі і Кітая, піша unian.net. Каб адэкватна падрыхтаваць армію да патэнцыйнага ўзброенага канфлікту з імі, былі ўжо прыняты пэўныя пастановы. Бюджэт ЗША да 2020 года вызначае прыярытэтнасць развіцця ядзернай зброі, кібермагчымасці, аўтаномных сістэм і касмічных сіл. І хоць гэтыя ініцыятывы вельмі важныя, яны недаацэньваюць важнасць фундаментальнай сілы амерыканскага войска - пяхоты. Пра гэта на старонках National Interest піша палкоўнік Марской пяхоты ЗША Мэцью Рэйд, які таксама ўваходзіць у Раду замежных спраў.

Ён падкрэслівае, што пяхотнік нясе ільвіную дзель бітвы ад антычных часоў да сучаснасці. Вядома, ніводзін жаўнер у здаровым розуме не пойдзе на вайну без правільнай падтрымкі ўключна з артылерыяй, авіяцыяй, бранятэхнікай, а таксама без баявых інжынераў і лагістаў. Але пяхота гістарычна закладвала аснову, вакол якой ствараліся больш складаныя ўзброеныя сілы. У той час, як Расея і Кітай працягваюць нарошчваць геапалітычны ўплыў, ставячы пад сумнеў гегемонію ЗША, пяхота павінна заставацца ў цэнтры ўвагі. Якім бы не быў будучы канфлікт: шырокамаштабнай сусветнай вайной ці пераследам паўстанцаў, - менавіта пяхота з добрай падтрымкай будзе той сілай, якая разаб'е ворага ў блізкім баі, замацуецца на тэрыторыях і створыць умовы для доўгатэрміновай стабільнасці і кіравальнасці.

Апошнія навіны