BE RU EN

Памёр легендарны беларускі трэнер Рэнальд Кныш

  • 19.04.2019, 10:29

За час сваёй трэнерскай дзейнасці ён падрыхтаваў двух алімпійскіх чэмпіёнак у спартыўнай гімнастыцы.

Заслужаны трэнер СССР, які выхаваў алімпійскіх чэмпіёнак у спартыўнай гімнастыцы, ганаровы грамадзянін горада Рэнальд Кныш памёр у Гародні ўночы 19 красавіка на 87 годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Кныш, піша hrodna.life.

За час сваёй трэнерскай дзейнасці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, двух алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут.

Апошнія навіны