BE RU EN

Цімашэнка пажартавала з робата з голасам Парашэнкі, які «патэлефанаваў» ёй

  • 19.04.2019, 10:06

Ва Украіне робат з голасам дзейнага прэзідэнта абтэлефаноўвае выбарцаў і заклікае галасаваць за Парашэнку.

Лідарка партыі «Бацькаўшчына» і экс-кандыдат у прэзідэнты Украіны Юлія Цімашэнка распавяла пра званок ад робата з голасам дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

«Твой твар, калі бярэш слухаўку, а там робат голасам Парашэнкі заклікае прагаласаваць за яго", - напісала Цімашэнка, апублікаваўшы сваё фота.

Апошнія навіны