BE RU EN

У Крыме зламаўся расейскі вялікі дэсантны карабель «Цэзар Кунікоў»

  • 19.04.2019, 9:42

Аварыя адбылася за некалькі міль ад мыса Херсонэс.

Раніцай 18 красавіка за некалькі міль ад мыса Херсонэс пацярпеў аварыю вялікі дэсантны карабель (БДК) «Цэзар Кунікоў» праекту 775/2, паведамляе вайсковы блог «Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій».

БДК, які ўваходзіў у склад 197-й брыгады дэсантных караблёў Крымскай ВМБ, быў узяты на буксір. Таксама да аварыйнага карабля было накіраванае супрацьпажарнае судна «ПЖС-123».

Суднам «СБ-5» вялікі дэсантны карабель быў даведзены да раёна бухты Карантынная, пасля яго адбуксаванне на штатнае месца забяспечвалі чатыры рэйдавыя буксіры чарнаморскага флоту.

Прэс-служба Мінабароны Расеі заявіла аб правядзенні вучэнняў з наданнем дапамогі надводнаму караблю, які церпіць бедства, аднак, са звестак крыніцы, гэтыя вучэнні закончыліся яшчэ ўвечары 17 красавіка. У іх узялі ўдзел у тым ліку вартавыя караблі «Смятлівы» і «Пытлівы».

Апошнія навіны