BE RU EN

Bloomberg склаў рэйтынг самых няшчасных эканомік свету

  • 18.04.2019, 20:01

Рэйтынг узначаліла Венесуэла.

Агенцтва Bloomberg прадставіла штогадовы рэйтынг самых няшчасных эканомік свету - Misery Index, паведамляе meduza.io.

«Індэкс няшчасных» вызначаецца як сума прагназаваных інфляцый і беспрацоўя ў асобна ўзятай краіне

Першае месца з велізарным адрывам, як і год таму, заняла Венесуэла. На другім месцы Аргенціна, на трэцім - ПАР.

Расея заняла 17-е месца. Даследчыкі звязваюць гэта з чаканнямі росту цэн і застоем у беспрацоўі.

Самымі шчаслівымі эканомікамі, зыходзячы з чаканай у 2019 годзе інфляцыі і беспрацоўя, можна ўважаць Тайланд, Швейцарыю і Сінгапур.

Апошнія навіны