BE RU EN

Павел Севярынец сустрэўся з жонкай і сынам... у судзе

  • 18.04.2019, 19:41

Яго туды прывезлі з турмы на Акрэсьціна.

18 красавіка ў судзе Менскага раёна а 9 гадзіне раніцы пачаліся разгляды спраў абаронцаў Курапатаў.

У суд даставілі лідара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца. Справу супраць яго разглядаў суддзя Колабаў.

За 4 красавіка на яго таксама складзеныя два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях паводле тых жа артыкулаў, як і іншых абаронцаў Курапатаў.

У зале суда Павел Севярынец сустрэўся з жонкай Вольгай і сынам, якія прыехалі яго падтрымаць.

ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ У СУДЗЕ З ЖОНКАЙ І СЫНАМ
ФОТА ЯНА МІРОНЧЫКА

Апошнія навіны