BE RU EN

Беларуская авіяцыя трапіла пад пільную ўвагу Еўракамісіі

  • 18.04.2019, 22:50

Беларусь трапіла ў спіс авіякампаній, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам бяспекі.

Еўракамісія паведаміла пра тое, што рэгулятары грамадзянскай авіяцыі Дамініканскай Рэспублікі і Беларусі сталі аб'ектамі падвышанай увагі праз прыкметы паслаблення нагляду за бяспекай палётаў, паведамляе belmir.by.

Пра гэта гаворыцца на сайце гэтага вышэйшага органа выканаўчай улады Еўразвязу. А менавіта: у каментары да абноўленага 16 красавіка спісу авіякампаній, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам бяспекі, з забаронай на дзейнасць у ЕЗ.

У каментары тлумачыцца таксама, што з гэтай даты ў названы спіс патрапілі ўсе перавозчыкі з Малдовы за выключэннем Air Moldova, Fly One і Aerotranscargo. І наадварот, з яго былі выкрасленыя ангольскі TAAG Angola Airlines і Heli Malongo.

Усяго ж з улікам апошніх зменаў пераліку пад забаронай ажыццяўлення палётаў у небе Еўразвязу знаходзяцца 120 авіякампаній - у тым ліку, напрыклад, з Кыргызстана. Яшчэ 4 перавозчыкі маюць частковае абмежаванне.

Апошнія навіны