BE RU EN

У Беластоку затрымалі сямейную пару з Беларусі

  • 18.04.2019, 18:13

Тры месяцы яны кралі рэчы з крамаў.

У красавіку польская паліцыя затрымала пару беларусаў, якія падчас чарговага шоп-тура ў гандлёвым цэнтры не расплаціліся за набытыя рэчы.

Высветлілася, што гэта была не першая спроба сысці з крамы не расплаціўшыся. Кралі адзенне ў польскіх крамах 28-гадовыя мужчына і жанчына са студзеня гэтага года.

Пра гэта паведамляе паліцыя Беластока.

Кошт скрадзеных рэчаў - блізу 3000 злотых, або 800 даляраў. Цяпер маладых людзей будуць судзіць.

Апошнія навіны