BE RU EN

Расейскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава перавязуць для лячэння ў Маскву

  • 18.04.2019, 17:55

Стан пісьменніка па-ранейшаму цяжкі.

Медыкі сёння перавозяць у Маскву расейскага пісьменніка Дзмітрыя Быкава, які ў цяжкім стане знаходзіцца ў рэанімацыі ва Уфе. Пра гэта ў каментары ТАСС паведаміў в.а. міністра аховы здароўя Башкартастанa Максім Забелін, піша «Гордон».

Раней аб такой пастанове, прынятай на кансіліуме ўфімскіх лекараў пры ўдзеле маскоўскай брыгады і падтрымцы Міністэрства аховы здароўя РФ, у сваім Twitter распавёў галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў.

У каментары агенцтву гарадскіх навін «Масква» жонка Быкава Ірына Лук'янава паведаміла, што стан пісьменніка па-ранейшаму цяжкі.

Апошнія навіны