BE RU EN

Зяленскі і Парашэнка запісалі відэазвароты да ўкраінцаў

  • 18.04.2019, 17:32

Відэаролікі з'явіліся ў сеціве практычна адначасова.

У чацвер, 18 красавіка, прэзідэнт Пятро Парашэнка запісаў відэазварот да грамадзян Украіны напярэдадні дэбатаў з кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, шоўмэнам Уладзімірам Зяленскім, паведамляе «Новое время».

Уладзімір Зяленскі таксама апублікаваў відэазварот, піша unian.net.

На відэа кандыдат у прэзідэнты ідзе ў зелянеючым парку і заклікае ўкраінцаў прыйсці на выбары. «За 28 гадоў яны скралі ў цябе амаль усё. Не дай ім скрасці яшчэ і твой голас. 21 красавіка прыпадае на выбары. Не дай ім скрасці тваю будучыню», - кажа Зяленскі ў кароткім роліку.

Нагадаем, першы тур выбараў прэзідэнта Украіны прайшоў 31 сакавіка. Паводле вынікаў падліку 100% пратаколаў, Зяленскага падтрымалі 30,24% выбаршчыкаў, а Парашэнку - 15,95%.

Другі тур выбараў адбудзецца 21 красавіка.

Апошнія навіны