BE RU EN

«СтопХам» прагнаў з ходнікаў аўто з беларускімі нумарамі

  • 18.04.2019, 16:40

Ён пагражаў вельмі дзіўнай візітоўкай.

Даўнютка мы не абмяркоўвалі дзейнасць актывістаў «СтопХама», піша onliner.by. Але сёння ёсць прычына ўспомніць аб гэтым руху - у апошнім роліку змагароў за захаванне ПДР з'явіўся Chevrolet з беларускімі нумарамі.

Вядома, за стырном аўтамабіля мог быць і грамадзянін Расеі, але сам кіроўца «беларускую прыналежнасць» не адмаўляў. Хто-небудзь пазнае суайчынніка?

Наогул, ролік займальны і без беларуса. Спачатку актывістаў збівае Mercedes, канфлікт разгараецца з уладальнікам Land Cruiser, а ў канцы агрэсіўна настроены мужчына ледзь не выбіў камеру ў аднаго актывіста. Ну і класіка - людзі на вуліцы ўпэўненыя, што іх нельга здымаць у грамадскім месцы. Што тычыцца «беларуса», ён пагражаў «стопхамаўцам» вельмі дзіўнай візітоўкай... Увогуле, глядзіце самі.

(Аўто з беларускім нумарам з'яўляецца на 05:22.)

Апошнія навіны