BE RU EN

Сіноптыкі: У пятніцу будзе да +19°С

  • 18.04.2019, 14:49

Прагноз надвор'я на найбліжэйшыя некалькі дзён.

19 красавіка краіна будзе знаходзіцца пад уплывам скандынаўскага антыцыклону, сфармаванага ў сярэдне цёплай паветранай масе. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..+5°С, месцамі да -3°С; максімальная ўдзень +12..+17°С, на захадзе да +19°С, паведамляе Гідрамет.

20 красавіка ўначы варункі надвор'я ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, што перамяшчаецца з поўначы. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па рэспубліцы, а ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці сярэдні. Тэмпература паветра мінімальная ўначы 0..+6°С, пры прасвятленнях да -3°С; максімальная ўдзень +10..+17°С, у паўднёва-заходніх раёнах да +19°С.

Апошнія навіны