Дзярждэпартамент ЗША пазначыў Галанскія вышыні на мапе часткай Ізраіля
- 17.04.2019, 17:20
Змены ў мапу ўнесеныя на падставе адпаведнай пастановы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
Дзярждэпартамент ЗША апублікаваў новую мапу Ізраіля, якая пазначае ў якасці часткі гэтай краіны Галанскія вышыні. Выяву новай мапы апублікаваў у аўторак, 16 красавіка, зрэшты, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША на Блізкім Усходзе Джэйсан Грынблатт, паведамляе «Нямецкая хваля».
Раней на ўсіх мапах амерыканскага замежнапалітычнага міністэрства Галанскія вышыні пазначаліся як акупаваная Ізраілем тэрыторыя. Змены ў мапу ўнесеныя на падставе адпаведнай пастановы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
25 сакавіка амерыканскі лідар фармальна прызнаў суверэнітэт Ізраіля над Галанскімі вышынямі, захопленымі ў Сірыі ў 1967 годзе. Адпаведную дэкларацыю прэзідэнт ЗША падпісаў у прысутнасці ізраільскага прэм'ер-міністра Біньяміна Нетаньяху.