BE RU EN

У Судане арыштавалі спікера лаяльнага дыктатару парламента

  • 17.04.2019, 16:44

У афрыканскай краіне прадаўжаецца змена ўлады.

Спікера парламента Судана Ібрагіма Амара затрымалі ў міжнародным аэрапорце Хартума ўслед за адхіленым дыктатарам Амарам аль-Башырам. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Аль-Хадас» са спасылкай на крыніцы, піша РБК.

Напярэдадні, вечарам 16 красавіка, паводле звестак крыніцы тэлеканала Al Arabiya ў службе бяспекі і дзвюх крыніц у сям'і адхіленага прэзідэнта Амара аль-Башыра, экс-кіраўніка дзяржавы перавялі з рэзідэнцыі ў турму Кобер у Паўночным Хартуме.

Апошнія навіны